Пракуратура Масквы патрабуе пазбавіць бацькоўскіх правоў мужа і жонку, якія прыйшлі на мітынг «За свабодныя выбары» 27 ліпеня з малым сынам.

Падчас мітынгу бацькі, па заяве пракуратуры, перадалі аднагадовае дзіця іншаму чалавеку, што «падвергла небяспецы здароўе і жыццё хлопчыка, а таксама пацягнула прычыненне яму фізічнага і маральнага ўрону».

«Такім чынам, муж і жонка, эксплуатуючы дзіця, злоўжылі бацькоўскімі правамі ў шкоду інтарэсам сына. Паказаныя парушэнні паслужылі падставай для накіравання … у суд заявы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў», — дадаецца ў рэлізе.

Чалавекам, якому пара перадала дзіця, быў Сяргей Фамін — адзіны з дзесяці фігурантаў маскоўскай справы аб масавых беспарадках, які не знаходзіцца пад вартай: ён абвешчаны ў федэральны вышук. Як раней сцвярджаў СК, пакідаючы мітынг, Фамін «узяў на рукі чужое маленькае дзіця для бесперашкоднага праходу міма ачаплення».

Дэманстранты ў Маскве скандавалі «Долой власть чекистов» і «Россия без Путина»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0