06.08.2019 / 16:28

Лукашэнка сустрэўся з Бакіевым і параўнаў яго з птушкай 2

Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакіевым, перадае БелТА.

Нагодай для размовы стаў 70-гадовы юбілей госця, які ён адзначыў некалькі дзён таму.

Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці цёпла павіншаваў Курманбека Бакіева, зрабіў сімвалічныя падарункі — карціну «Паляванне качэўнікаў з беркутам». Стэпавы арол або беркут — асаблівы знак у светаразуменні качэўнікаў. Юбіляру Лукашэнка таксама падарыў корцік і букет беларускіх кветак.

«Гэта ж мая краіна… Коні, беркуты…», — адрэагаваў Курманбек Бакіеў, убачыўшы карціну.

«Твая краіна і твая стыхія. Птушка гэтая ганарлівая на цябе падобная», — заўважыў Лукашэнка.

Курманбек Бакіеў падзякаваў кіраўніку Беларусі за падарункі.

«Мы ўсе і прыйдзем да цябе на дзень нараджэння, — працягнуў сяброўскі дыялог Аляксандр Лукашэнка. — Ты можаш нам прыгатаваць кыргызскі плоў? Плоў з цябе, віно — з нас!» Курманбек Бакіеў адказаў, што з задавальненнем прыме гасцей і асабіста прыгатуе пачастунак.

«Сам буду рабіць», — падкрэсліў ён.

1
Aliaksei / Адказаць
06.08.2019 / 17:50
Цырк, дзе такое яшчэ ўбачыш! Віншуе ўцекача-прэзідэнта ў палацы Незалежнасці, грошы нашыя на гэта ўсё губляе, журналістаў запрашае, піруе. А мы глядзім на гэтае ўсё і радуемся. Краіна для народа.
0
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
07.08.2019 / 10:30
[Рэд. - выдалена] то отъел на нашей картохе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру