Па-першае, «Будзьма» — важны культурніцкі праект з місіяй, блізкай і «Нашай Ніве». Каманда праекта развівае беларускае грамадства праз нацыянальныя каштоўнасці: мову, гісторыю і культуру.
Па-другое, «Будзьма» — гэта яшчэ і навіновая стужка. Сама выбарка навін, якія публікуе рэдакцыя, вынікае з пункта №1: вы будзеце ведаць, што адбываецца ў сферы культуры, соцыуму, якія грамадскія праблемы і пытанні цяпер актыўна абмяркоўваюцца. А навіновая стужка ў тэлеграме — гэта не толькі інфарматыўна, але і зручна: цікавая падача, кароткія ўводныя, толькі самае вартае.

Падпісацца на канал
Па-трэцяе, праект збірае і анансуе ўсе больш-менш вялікія культурніцкія варушнякі, што адбываюцца ў краіне. Вы не прапусціце цікавы фестываль, праект ці конкурс.
Чацвёртае — менавіта для «Будзьмы» піша папулярны беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч свае крытычныя, скандальныя, філасофскія калонкі-развагі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і з Беларуссю.
Пятае — «Будзьма» размаўляе са сваёй аўдыторыяй па-беларуску, а беларускай мовы не можа быць многа.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары