06.08.2019 / 18:17

У сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука ў ЗША загінуў пляменнік 14

Трагедыя адбылася 5 жніўня недалёка ад гарадка Лінкальн, штат Небраска.

Даніла Дзмітрук разам з жонкай. Фота перадаў Георгій Дзмітрук.

У Небрасцы 24-гадовы Даніла быў у гасцях у сям’і жонкі. Усе разам, сем чалавек, паехалі пакатацца на аўтамабілі «Хамер». За рулём быў 16-гадовы падлетак (у ЗША вучаніцкія правы выдаюць пачынаючы з 15 гадоў).

Ехалі на гравійцы, шафёр недасведчаны, не даў рады кіраванню. У выніку машыну занесла, яна перакулілася. Ніхто ў салоне не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Усе засталіся жывыя, апроч Данілы.

Даніла — пляменнік палітыка і хрысціянскага верніка Георгія Дзмітрука, аднаго з сустаршынь Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Бацькі Данілы даўно пераехалі з Беларусі ў ЗША, жывуць у штаце Каларада. Даніла нарадзіўся ўжо ў Штатах. Ён вучыўся ў Каларадскім універсітэце на інжынера.

«Даніла быў актывістам у царкве, кіраўніком музычнай групы пры царкве, — расказвае Георгій Дзмітрук. — У яго засталася жонка і сын, якому адзін год. Гэта ў нас позна жэняцца, а там рана».

ЗП

45
БРСМ / Адказаць
06.08.2019 / 18:55
Нешта шмат няшчасцяў здараецца ў эмігрантаў апошнім часам. Людзі, заставайцеся на Радзіме, гэтая улада не вечная!
12
ooo / Адказаць
06.08.2019 / 19:15
Что происходит? Ника, Петр, Данила... :(
15
Свободный / Адказаць
06.08.2019 / 19:42
БРСМ, трудно тут сегодня посчитал деньги обрадовался что остаются после платежей ноо подорожания быстро убрали радость
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру