Грамадства1111

Грамадская рада пры МУС склікала круглы стол аб прызыўных папраўках. Якубовіч: «Я сутыкнуўся з ідыятызмам»

Новыя папраўкі ў закон аб вайсковай службе сустрэліся з абурэннем моладзі. У многіх гарадах юнакі расклейваюць улёткі супраць паправак. 

У тэлеграме з'явіўся чат на 2600 чалавек, у якім каардынуюцца актывісты, ён называецца protestBY. Мадэруе яго памочнік дэпутаткі Канапацкай Дзяніс Ціханенька. 

Ёсць таксама шэраг афіляваных каналаў, у адным з якіх з'явілася такая інфармацыя: «У гэты чацвер Грамадская рада пры МУС нечакана вырашыла запрасіць на круглы стол кіраўніка Цэнтра правоў прызыўніка. Яны таксама хацелі б бачыць там нейкага «студэнцкага лідара», які каардынуе рух. Тэма круглага стала — змены ў Законе аб службе. Якім бокам МУС да гэтага закона пакуль не ясна, але выглядае ўсё дзіўна». 

У тэлеграм-чаце стала ясна, што на круглы стол запрасілі Сямёна Гаўрыленку, кіраўніка ініцыятывы «Цэнтр правоў прызыўніка», але тамтэйшая супольнасць сышлася на думцы, што ўсё гэта — правакацыя з незразумелымі мэтамі, таму ісці туды не рэкамендавалася.

«Які сэнс абмяркоўваць гэта пасля прыняцця закона? Хто хоча рэальна канструктыўна і эфектыўна дзейнічаць, то не пустапарожнія базары з грамадскімі радамі трэба весці, а рыхтаваць законапраект аб адмене / змяненні закона», — напісаў Ціханенка. 

«Наша Ніва» адрасавала пытанне Паўлу Якубовічу — кіраўніку грамадскай Рады пры МУС, якому, як выявілася, і належала ідэя склікаць круглы стол. Ён таксама патлумачыў, чаму менавіта МУС хоча абмеркаваць гэтыя праўкі. 

«У склад МУС уваходзяць значныя вайскавыя фармаванні — Унутраныя войскі. Яны камплектуюцца з прызыўнікоў, таму гэтая тэма нам не чужая. Агулам закон мае гіганцкую грамадскую значнасць, прайсці міма немагчыма. Ёсць у ім асаблівасці, якія недашліфаваныя і маюць сур'ёзныя наступствы як для лёсаў маладых людзей, так і для войска. Ну я і падумаў, што варта гэта ўсё абмеркаваць», — сказаў Якубовіч. 

Па ягоных словах, усё адбудзецца ў гэты чацвер, сярод запрошаных — старшыня рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц, рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык, кіраўнік ДТСААФ і былы намеснік міністра абароны Іван Дырман, салдат тэрміновай службы з вышэйшай адукацыяй, які цяпер служыць ва Унутраных войсках, а таксама адзін з нядаўніх служывых «з цікавымі назіраннямі». 

«Я буду мадэратарам, — дадаў Якубовіч. — Пытанні ўсе, што датычаць закона, якія абмяркоўвае грамадства. Згадаем і творчыя ВНУ, выпускнікоў кансерваторыі, харэографаў — як ім быць? Ёсць намер пагаварыць шчыра і не абмінаць вострыя вуглы. Для гэтага мне таксама хацелася б бачыць тых маладых людзей, якія востра крытыкуюць праўкі, збіраюць петыцыі і лепяць улёткі. Можа быць, я б з імі ў нечым пагадзіўся, удзельнікі б падыскутавалі, павысілі градус палемікі. Але тут я сутыкнуўся з прамым ідыятызмам! Я пазваніў ім [у Цэнтр правоў прызыўніка], патлумачыў, чаму хачу бачыць кагосьці ад іх. Што гэта магчымасць выказацца на прадстаўнічым узроўні, а не па завуголлях. Патлумачыў таксама, што гэта не запрашэнне на явачную кватэру — разумелася як жарт, а аказалася, што прадбачанне. Раптам на наступны дзень у інтэрнэце з'яўляюцца глупствы абсалютныя, што гэта ўсё аператыўныя хітрыкі і пастка. Мне ўжо пытанні пачалі задаваць: «Што такое?». І калі яны мне адзваніліся і сказалі, што яны гатовыя, то, даруйце, я ўжо вельмі брутальна ім адказаў, што калі яны схільныя да хваравітых фантазій, то хай і варацца ва ўласным інтэлектуальным саку. Я ім адкрыў абдымкі, а мне ў адказ нейкі ўродлівы камень працягнулі. Таму нічога не атрымалася», — рэзюмаваў Якубовіч. 

Па ягоных словах, круглы стол адбудзецца, але без найбольш радыкальных крытыкаў. Вынікі будуць падведзены ў МУСаўскай газеце «На страже». 

Сямён Ціханенка ў размове з «Нашай Нівай» пацвердзіў, што на круглы стол не ідзе, але пра прычыны адказаў сцісла: «без каментароў».

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць