Фота: Wikipedia

Фота: Wikipedia

Мужчына з горада Накаміса змог голымі рукамі выратаваць сабаку з пашчы дзікага алігатара. Ён шпацыраваў па беразе ракі са сваім лабрадорам. У нейкі момант сабака прапаў і гаспадар кінуўся шукаць гадаванца.

Тым часам сабака ўпаў у ваду, а алігатар, які праплываў міма, вырашыў яго з'есці. Нядоўга думаючы, мужчына кінуўся ў раку, падплыў да драпежніка і голымі рукамі расціснуў яго пашчу, каб выцягнуць свайго сабаку.

Пасля гэтага сабака і яго гаспадар шчасліва выбраліся на бераг і адправіліся ў ветэрынарную клініку. Усё абышлося некалькімі драпінамі і лёгкім спалохам. Алігатара ж знайшлі праз шэсць гадзін і злавілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0