Кыргызстан выказаў пратэст Беларусі з-за сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са зрынутым кіргізскім прэзідэнтам Курманбекам Бакіевым, якая адбылася ў Мінску. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Кыргызстана.

Лукашэнка сустрэўся з Бакіевым і параўнаў яго з птушкай

У МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах павольства Беларусі. Яму ўручылі ноту, у якой выказаны пратэст працягу афіцыйных публічных кантактаў з асуджанай ў Кыргызскай Рэспубліцы асобай», - гаворыцца ў паведамленні.

«Кыргызскі бок лічыць катэгарычна недапушчальным выкарыстанне ў часе гэтай сустрэчы дзяржаўнай сімволікі Кыргызскай Рэспублікі і згадванне кыргыска-беларускай дружбы, што ў корані не адпавядае прынцыпам дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі», - падкрэслілі ў МЗС.

Бакіеў узначальваў Кіргізію з 2005 па 2010 год. Ён быў зрынуты народнай рэвалюцыяй 7 красавіку 2010 года. Тады ў выніку процістаяння былі забітыя амаль 80 прадстаўнікоў апазіцыі і некалькі сотняў атрымалі раненні.

Бакіеў уцёк з Кыргызстана, жыве ў Беларусі. На радзіме яго прысудзілі да 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны кыргызскім заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0