07.08.2019 / 11:07

Сезон кінапаказаў пад адкрытым небам стартуе пры касцёле ў Гомелі

Сезон кінапаказаў пад адкрытым небам стартуе 9 жніўня пры Храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, паведамляе БелТА са спасылкай на гомельскую рымска-каталіцкую парафію.

У кінаменю — папулярныя сур'ёзныя фільмы, карысныя для душы. Адкрыюць сезон драмай «Гран Тарына» Клінта Іствуда.

Як удакладнілі на гомельскім каталіцкім партале katolik.life, забаўляльнага кіно ў праграме не будзе, бо пятніца для хрысціян — смутны дзень, калі вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста, посцяцца, устрымліваюцца ад забаў.

Плануецца, што паказы будуць штотыднёвымі. Пры добрым надвор'і сеансы будуць праходзіць па пятніцах а 21.00.

Упершыню такія кінасеансы прайшлі ў жніўні мінулага года. Яны збіралі як прадстаўнікоў старэйшага пакалення, так і моладзь. Некаторыя гамельчукі прыходзілі сем'ямі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру