На сусветных рынках на 09.15 цана нафты Brent складала $ 58 даляраў 91 цэнт за барэль, піша радыё «Свабода».
Апошні раз такі ўзровень быў у пачатку года, да канца красавіка цэны дасягнулі 75 даляраў, а з пачатку лета знаходзіліся ў калідоры ад $60 да $67,5 за барэль.
Эксперты звязваюць цяперашняе зьніжэнне цэнаў з наступным этапам гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем, якая, на думку экспертаў, можа запаволіць тэмпы сусветнага эканамічнага развіцця і аслабіць попыт на сыравіну.