Пра гэта двухразовая сярэбраная і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў па плаванні сказала журналістам 7 жніўня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, перадае БелТА.

Аляксандра Герасіменя за сваю кар'еру заваявала два сярэбраныя медалі на летніх Гульнях у Лондане на 50 і 100 м вольным стылем. На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў супрацьстаянні са знакамітымі суперніцамі на дыстанцыі 50 м вольным стылем яна змагла выйграць бронзавы медаль.

Алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя: Баюся каламутнай вады, бо ў дзяцінстве двойчы танула ў рэчцы

Беларуска таксама з'яўляецца чэмпіёнкай свету 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і ўладальніцай залатога медаля сусветнага форуму 2012 года ў 25-метровым басейне.

У жніўні 2017 года Аляксандра Герасіменя выйшла замуж за вядомага беларускага плыўца Яўгена Цуркіна, а ў верасні 2018 го нарадзіла дачку Соф'ю, адзначыўшы, што гэта яе самая важная ўзнагарода ў жыцці.

Аляксандра Герасіменя расказала, як можна бясплатна атрымаць зямлю ў Драздах і стаць суседкай Качанавай

Знакамітая спартсменка перадае досвед маладому пакаленню, арганізаваўшы клуб па плаванні, у якім навучаюцца дзеці розных узростаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?