Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, навальніц і ветру абвешчаны ў Беларусі 8 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі.

Будзе пераважаць воблачнае надвор'е, пройдуць дажджы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у другой палове дня ў многіх раёнах - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17-23 градусы, па паўнёвым усходзе - плюс 24-29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0