Атрад спецназа прыбыў у дом былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, каб затрымаць яго, піша K-News.

Вось жывая трансляцыя:

У рэзідэнцыю экс-лідара краіны ўварваліся сілавікі, адбываецца страляніна.

Мясцовыя СМІ паведамлялі, што Атамбаева затрымалі і павезлі ў невядомым кірунку, а дзясятак людзей атрымалі раненні. Аднак пазней дачка Атамбаева і яго прыхільнікі абверглі яго затрыманне.

Паводле kloop.kg, прыхільнікі Атамбаева адбілі рэзідэнцыю і захапілі некалькіх байцоў спецназу.

Як паведамляе 24.kg, на тэрыторыі каля варот рэзідэнцыі адбыўся пажар, чутная аўтаматная страляніна.

Паводле выдання, сілавікі адкрылі агонь па вяскоўцах, якія прыйшлі падтрымаць былога прэзідэнта.

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт можа быць датычны да карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызвалення па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконнага пераводу зямель і іншых незаконных дзеянняў. Атамбаеву можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

Атамбаеў назваў абвінавачванні парламентарыяў «абсурднымі», заявіў, што чысты перад народам і гатовы адказаць за ўсе свае ўчынкі на пасадзе прэзідэнта.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён з'яўляецца адзіным усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0