Мэрыя Масквы забараніла рэперу Face, гуртам «Кровосток» і IC3PEAK выступаць на ўзгодненым мітынгу за свабодныя выбары 10 жніўня, паведамляе «Медиазона».

Гурт IC3PEAK.

Гурт IC3PEAK.

Першы намеснік кіраўніка дэпартамента бяспекі і процідзеяння карупцыі Масквы Васіль Алейнік не змог назваць прычыны такой забароны.

10 жніўня мэрыя Масквы ўзгадніла акцыю за свабодныя выбары на 100 тысяч чалавек на праспекце Сахарава.

Менеджарка «Кровосток» Агата Мірзаева сказала, што пакуль група не адмовілася ад выступу: «Давайце паглядзім на гэты складаны клубок, як ён будзе разгортвацца. Мы б хацелі выступіць, і не зусім зразумелая пазіцыя мэрыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0