Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 4 лютага будзе воблачна.

На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі мяцеліца, па паўднёвай палове галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах туман, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°C, па паўночным усходзе да мінус 16°C, у Брэсцкай вобласці мінус 1—5°C; днём 0 — мінус 7°C, па поўдні да плюс 3°C.

Заўтра ў Мінску будзе воблачна. Часам снег, мокры снег. Ноччу і раніцай слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Слабы галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, да раніцы павышэнне да мінус 5—7°С,

днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак, 5 і 6 лютага, па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі ападкі (у асноўным мокры снег, па поўдні — з дажджом). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

5 лютага чакаецца вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, 6 лютага — паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°C, пры праясненнях да мінус 10°C, днём мінус 4 — плюс 3°C.

5 лютага ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. раніцай слабы туман. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°С, днём 0 — мінус 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0