Момант пачатку штурму дома былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева ў сяле Кой-Таш пад Бішкекам знялі на відэа.

На кадрах бачна, як Атамбаеў выйшаў на традыцыйную вячэрнюю сустрэчу са сваімі прыхільнікамі, цісне ім рукі. У нейкі момант яго целаахоўнік нешта выкрыквае, а некалькі іншых бяруць яго пад рукі. У гэты момант прысутныя вакол людзі пачынаюць крычаць, камера паварочваецца на іншы канец двара.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?