7 жніўня на вуліцы Хатаевіча ў Гомелі «Жыгулі» выехалі за межы праезнай часткі і ўрэзаліся ў асвятляльную апору.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, 54-гадоваму кіроўцу, па папярэдняй інфармацыі, стала дрэнна за рулём.

У выніку здарэння кіроўца памёр на месцы ДТЗ.

ДАІ нагадвае: адчуўшы сябе дрэнна, кіроўца мае ўключыць аварыйную сігналізацыю, спыніцца каля краю праезнай часткі і патэлефанаваць 103.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0