Незвычайную знаходку з дапамогай самаробнай магнітнай вуды 29-гадовы мінчанін дастаў з Цнянскага вадасховішча.
Як піша ГУУС Мінгарвыканкама, на лінію 102 патэлефанаваў усхваляваны мужчына і паведаміў аб незвычайным ўлове - торбе з дзясяткамі патронаў.
Мінчук распавёў, што ў яго з жонкай з'явілася новае захапленне - магнітная рыбалка. У адзін з дзён яны вырашылі схадзіць на Цнянскае вадасховішча. Закінуўшы магніт ў ваду, мужчына выцягнуў з дна вадасховішча торбу з з 66 патронамі і двума гранатнымі запаламі.
Пара адразу ж звярнулася ў міліцыю. На месца здарэння выехалі сапёрны, якія канфіскавалі знойдзеныя прадметы. Ідзе праверка.
0
0
0
0
0
0