Пра гэта экс-прэзідэнт Кыргызстана расказаў журналістам, піша РІА Навіны. «У маіх прыхільнікаў зброі не было, я асабіста страляў падчас нападу», — сказаў ён. Аднак пры гэтым Атамбаеў запэўніў, што ён «стараўся не трапляць» у людзей.

Прыхільнікі экс-прэзідэнта Атамбаева адбілі штурм кыргызскага спецназа ВІДЭА

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт можа быць датычны да карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызвалення па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконнага пераводу зямель і іншых незаконных дзеянняў. Атамбаеву можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

Атамбаеў назваў абвінавачванні парламентарыяў «абсурднымі», заявіў, што чысты перад народам і гатовы адказаць за ўсе свае ўчынкі на пасадзе прэзідэнта.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён з'яўляецца адзіным усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0