7 жніўня ў адной з вёсак Ваўкавыскага раёна ва ўласным доме знайшлі нежывой 81-гадовую жанчыну. На целе былі шматлікія траўмы крымінальнага характару, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя знайшлі меркаваную зброю злачынства — сякеру і нож. У здзяйсненні злачынства падазраюць 32-гадовага ўнука забітай.

Фота: СК.

Фота: СК.

Следчыя высветлілі, што 3 жніўня мужчына вызваліўся з турмы, дзе адбываў пакаранне за забойства (а яшчэ раней яго судзілі за рабаўніцтва). Пасяліўся ён у доме роднай бабулі, якая падтрымлівала яго ў час адседкі. Унук піў у бабулінай хаце, а раніцай 7 жніўня з'ехаў адтуль на ровары, везучы з сабой мноства рэчаў.

Яго знайшлі моцна п'яным на ўскраіне адной з суседніх вёсак. Утрыманне алкаголю ў яго крыві склала каля 2 праміле. Пры ім былі рэчы і каштоўнасці, што, як мяркуецца, належалі ахвяры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0