Смяротнае ДТЗ адбылося вечарам 7 жніўня на 164-м кіламетры дарогі Мінск — Гродна.

Як паведамілі рэдакцыі «Лідскай газеты» ў ДАІ, кіроўца «Фольксвагена-Гольф» перасякаў трасу М6 з боку вёскі Гарні ў бок Палубнікаў і не заўважыў фуру, што набліжалася з боку Гродна.

Удар легкавога аўтамабіля прыйшоўся ў раён паліўнага бака фуры. Грузавік занесла, ён ударыўся ў адбойнік, кабіна перакулілася. Кіроўцу, жыхара Гродна 1990 года нараджэння, выкінула з кабіны. Ён загінуў на месцы. Кіроўца «Фальксвагена» не пацярпеў.

Месца ДТЗ. Фота: lidanews.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0