08.08.2019 / 11:50

Адкрылася для руху новая вуліца Семянякі — гэта працяг Голубева

У сувязі з адкрыццём руху па вуліцах Семянякі і Маршала Лосіка да вул. Голубева з 8 жніўня змяняюцца аўтобусныя маршруты, паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

— № 90 «АС Паўднёва-Заходняя — Семянякі» будзе курсіраваць праз станцыю метро «Пятроўшчына» па вул. Чыгуначнай, прасп. Дзяржынскага, вул. Голубева, Семянякі, Маршала Лосіка; у зваротным кірунку па вул. Маршала Лосіка, Акадэміка Карскага, Семянякі, Голубева, прасп. Дзяржынскага, вул. Чыгуначнай. Адначасова на маршруце будуць скарочаны інтэрвалы руху;

(Пасадка каля станцыі метро «Пятроўшчына» будзе адбывацца на прыпыначным пункце па прасп. Дзяржынскага перад скрыжаваннем з вул. Голубева.)

— № 11 «ДС Вяснянка — Маршала Лосіка» ад вул. Маршала Лосіка ў бок прыпыначнага пункта «Янкоўскага» будзе хадзіць па вул. Семянякі, Акадэміка Карскага, Янкоўскага, Гарэцкага і далей па маршруце; з боку вул. Янкоўскага ў напрамку вул. Маршала Лосіка маршрут не змяняецца.

Таксама ў сувязі з пераносам пасадачных пляцовак прыпыначны пункт «Семянякі, 24» пераназываецца ў «Семянякі, 28».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру