08.08.2019 / 12:38

Бі-бі-сі: Ізраільцяне занеслі на Месяц неверагодных істотаў 12

Прыватны ізраільскі зонд, які разбіўся на Месяцы ў красавіку, нёс на сваім борце незвычайны груз, піша Бі-бі-сі. Хутчэй, нават не груз, а экіпаж, які складаўся з мікраскапічных жывых істотаў — тардыградаў. 

Дарэчы, гэта не бактэрыі, а менавіта жывёлы — мікраскапічныя бесхрыбетныя, меншыя за міліметр у даўжыню. Тардыграды — неверагодна жывучыя істоты.

Яны не памруць, нават калі іх нагрэць да 150 градусаў ці замарозіць да амаль што абсалютнага нуля.

Перад пасадкай у зонд кампанію тардыградаў абязводзілі і залілі штучным бурштынам. Любы іншы арганізм не вытрываў бы такога здзеку, але тардыграды — моцныя. Яны могуць ажыць нават пасля дзесяцігоддзяў, праведзеных у высушаным стане. Між іншым, не бярэ іх і павышаная радыяцыя. 

«Мы лічым, што шанцы таго, што яны выжылі, вельмі вялікія», — заявіў Нова Співак, кіраўнік фундацыі «Місія Каўчэг», якая і скіравала гэтую незвычайную кампанію ў палёт на Месяц. 

«Місія Каўчэг» мае на мэце зрабіць «бэкап» планеты Зямля на выпадак планетарнай катастрофы, дасылаючы копіі ведаў чалавецтва і біялагічны матэрыял на захаванне ў розныя куткі космасу. 

Ізраільскі зонд, што разбіўся на Месяцы, нёс мікразапіс 30 мільёнаў старонак архіву чалавечай гісторыі, а таксама чалавечую ДНК, піша Бі-бі-сі. А таксама і небаракаў-тардыградаў. 

Праўда, навукоўцы вялікай радасці ад тардыградаў на Месяцы не маюць. 

«Гэта значыць, што некранутае асяроддзе Месяца было парушана», — прыводзіць Бі-бі-сі словы Монікі Грэйдзі, прафесаркі Адкрытага ўніверсітэта планетарных і касмічных навук. 

Так ці іначай, але калі вы наступным разам пабачыце Месяц у начным небе, то прыгадайце пра тысячы тардыградаў, якія спяць там, нібыта статак мікраскапічных парасятак.

6
M113 / Адказаць
08.08.2019 / 12:42
Як ім падобнае дазвоілілі? Гэта ж самае сапраўднае злачынства.
Касмічныя агенцтвы вялізарныя грошы выдаткоўваюць на стэрылізацыю пасадачных зондаў, каб не занесці мікраарганізмы з Зямлі. А тут вось гэтае вось, да таго ж, відаць, бактэрыі разам з імі. 
4
Жвір / Адказаць
08.08.2019 / 13:15
пабачыце Месяц у начным небе
Aha, a možna i nie pabačyc`...  Što, kali tyja дырдыpгрыды va ūmovaš Miesiaca pačnuc` vyrastac` da pamieraū slanoū ? Jany ž zjaduc` Miesiac !...
4
Звонкие бубенцы / Адказаць
08.08.2019 / 13:34
А чым яну будуць там харчавацца ў космасе? 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру