У Брэсцкім раёне затрымалі расіяніна, які спрабаваў трапіць у памежную зону, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Мужчына 1983 года нараджэння быў затрыманы ў вёсцы Навасёлкі. Пры сабе ў замежніка быў даволі спецыфічны багаж: ровар, квадрокоптар, ліхтарык, нож, набор шасціграннікаў, тэлефон, банкаўскія карты і наяўныя, ключы ад арандаванага ў Мінску аўтамабіля і зменныя рэчы. Акрамя таго, у яго чамадане аператыўнікі выявілі 0,67 г марыхуаны.

За дзень да гэтага ў Брэсце па аператыўнай інфармацыі быў затрыманы грамадзянін Марока 1994 года нараджэння. Малады чалавек знаходзіўся ў нашай краіне без візы. Афрыканец не захацеў патлумачыць, чаго прыехаў у Брэст. Аднак знойдзеныя ў яго электронныя карты Брэсцкага раёна і гумовая камера з помпай паказвалі на магчымыя намеры незаконна перайсці мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0