Прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў заявіў, што ўрад яго краіны вырашыў спыніць выкарыстанне базы ў Манасе ўзброенымі сіламі ЗША.

Пра гэта кіргізскі лідэр паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Маскве пасля сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым. Бакіеў дадаў, што рашэнне было прынятае пасля таго, як Вашынгтон адмовіўся абмяркоўваць магчымае павышэнне коштаў за выкарыстанне базы.

Кіргізскі лідэр зрабіў гэтую заяву пасля таго, як Масква паабяцала Бішкеку выдаць крэдыт ў памеры 2 мільярдаў даляраў.

Бакіеў сказаў, што «ва ўмовах эканамічнага крызісу гэта — сур’ёзная і важная падтрымка Расіі ў забеспячэнні эканамічнага росту Кыргызстана».

ЗША адкрылі авіябазу ў Манасе ў канцы 2001 году па мандаце ААН. Мэтай гэтага кроку было аказанне дапамогі сілам кааліцыі ў Афганістане.

Зараз там базуецца больш тысячы вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?