Грамадства1111

З Днём пісьменства ў Слоніме ўсё не дзякуй богу: выяву талісмана ўзялі проста з інтэрнэта ФОТА

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прыдумалі вясёлы талісман. Да стокавай выявы льва прыфаташопілі карону і пяро. І, што цікава, гэтага было дастаткова — мясцовыя ўлады зацвердзілі лагатып.

«Не ведаю, ці былі канкурэнты. Я свой варыянт адправіла і яго прынялі. Ільва выбрала, бо ён жа на гербе Слоніма.

Праўда, спачатку сказалі перарабіць, бо нібыта надта мульцяшны. Я перарабіла, але першы варыянт, напэўна, спадабаўся больш, бо яго і пакінулі», — распавяла «Нашай Ніве» стваральніца лагатыпа Алена Лойка. Яна працуе справаводам у яслях-садку №14 Слоніма.

Герб Слоніма.

Лойка прызнаецца: выяву льва яна знайшла ў інтэрнэце, пасля чаго прыфаташопіла да яго карону, пяро і пару надпісаў.

Інтэрнэт-карыстальнікі, якія не ацанілі крутасць лагатыпа, атрымалі эмацыйны адказ ад Наталлі Грасевіч. Чалавек з такім іменем працуе намеснікам начальніка аддзела ідэалогіі Слонімскага райвынкама.

«Разумнікі, чаму не ўдзельнічалі ў конкурсе на распрацоўку талісмана, гэта раз! А вызначана было львяня як сувязь з гербам горада. І наогул, цуд — каментатары, а што вы зрабілі для горада да Дня пісьменства, акрамя вечнай незадаволенасці ў сетках. Калі шчыра, дасталі да ванітаў!» — напісала яна.

Тым часам леў ужо атрымаў імя Лявон. У яго перспектыўная будучыня.

«Да свята будуць пашыты роставыя лялькі Лявона, іх плануецца тры. Яны будуць запрашаць гасцей на падворкі, гуляць з дзецьмі, з імі можна будзе сфатаграфавацца… Адным словам, яны дакладна дададуць яркіх фарбаў Дню пісьменства, — прыводзіць словы намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Тарэсы Юшкевіч суполка «Тыповы Слонім». — Да таго ж, выява талісмана свята ў Слоніме нароўні з агульным лагатыпам Дня беларускага пісьменства будзе выкарыстоўвацца на рэкламнай прадукцыі. З’явіцца ён і на сувенірах».

Чытайце. Віцэ-мэр Слоніма Тарэса Юшкевіч пра скандальнае графіці: Большасць слонімцаў выказалася за рускую мову

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць