08.08.2019 / 14:32

Пад Ушачамі знайшлі рэзідэнцыю полацкіх князёў, дзе мог бываць Усяслаў Чарадзей 5

Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяды ва Ушацкім раёне выявілі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае БелТА.

Археалагічная экспедыцыя ідзе трэці тыдзень.

Каманда, якая адшукала рэзідэнцыю полацкіх князёў. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Гісторык Васіль Варонін ў свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя, якія месціліся тут, могуць быць спадчынай больш ранняга перыяду. «Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія дамініяльныя ўладанні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца», — распавёў археолаг Марат Клімаў.

Спецыялісты выявілі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку.

Кніжная зашпілька ХІІ стагоддзя. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Знаходкі сведчаць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

«Падобныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем ўпершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам.

Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей «, - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Тут знайшлі чалавечыя парэшткі. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжая рэзідэнцыя была спаленая. Тут знайшлі чалавечыя парэшткі, пакуль невядома, якога перыяду.

NN.by

1
Усяслаў / Адказаць
08.08.2019 / 16:50
Чарсцвяды - гэта Чарсвяцкае возера ля Сарочына? 
20
Александр / Адказаць
08.08.2019 / 17:08
Всеслав Чародей бывал на Немиге,где киевские его взяли в плен,но что бы быть на ушатчине,.......................................,он точно не был. 
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
08.08.2019 / 17:42
Александр,на берагах Нямігі полацкія і кіеўскія разышліся безь яўнай перамогі .У палон Чарадзея кіеўскія падманам  ўзялі ў наступным годзе на перамовах пад Воршаю, пераступіўшы клятву на крыжы ... а дзе за сваё доўгае жыцьцё пабываў Чарадзей - дакладна ніхто ня ведае, і ўжо ж упэўнена сказаць, што на Вушаччыне ён ня быў, - занадта сьмела.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру