На 94-м годзе жыцця памерла былая выкладчыца БДУ Ніна Сніцарава.

Яна была першай выпускніцай аддзялення журналістыкі БДУ, а пасля ў 1953-2012 гадах выкладала гісторыю рускай літаратуры і рускай журналістыкі.

Факультэт журналістыкі БДУ паведамляе, што развітанне з Нінай Сніцаравай адбудзецца 9 жніўня ў 11:00 у мінскім крэматорыі (2-я вароты, Паўночныя могілкі). Ад факультэта журналістыкі каля 10:00 адправіцца аўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0