09.08.2019 / 00:18

Недарэчнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме такі перарабляюць на родную мову. Уначы ФОТА 13

Недарэчнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме такі перарабляюць на родную мову. Прычым уначы. Фотафакт змясціла ў сваім інстаграме мясцовае выданне «Газета Слонімская». Пост сабраў 248 лайкаў за дзве гадзіны. 

У верасні ў Слоніме адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Да свята было створана графіці з выявай тэатра, які ў XVIII стагоддзі заснаваў у горадзе Міхал Казімір Агінскі, сваяк аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». На графіці намаляваны будынак тэатра, а побач з малюнкам — надпіс на рускай мове.

Пісьменства беларускае, а графіці — рускамоўнае? Жыхары Слоніма былі абураныя і пачалі прасіць чыноўнікаў выправіць несупадзенне. 5 жніўня з’явілася петыцыя, дзе людзі патрабуюць выправіць рускамоўны надпіс. Жыхары кажуць, што Слонім і так моцна русіфікаваны: знак на ўезде ў горад рускамоўны, надпісаў па-беларуску няма і на табло ў грамадскім транспарце…

Петыцыя хутка сабрала амаль 800 подпісаў. Паралельна неабыякавыя грамадзяне адпраўлялі звароты наўпрост у райвыканкам.

NN.by

1
Inger / Адказаць
09.08.2019 / 00:52
URA! Hramadzkas'c' - heta sila!
3
Northbelarusan / Адказаць
09.08.2019 / 01:46
Занадта позна зрэагавалі! Трэба было не плявузгаць лухту пра “ушчамленне праў рускагаварашчых”. Усё роўна ўсіх беларусаненавістнікаў звольніць з працы. Брыдка глядзець. Няхай дворы падмятаюць. Нават гэты адзіны беларускамоўны подпіс назвы горада не выратуе беларускую мову.
2
Alehna / Адказаць
09.08.2019 / 01:52
Выдатная навіна!!!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру