04.02.2009 / 14:22

Арсеню Лісу – 75 6

Гісторыку ідэй і культуры, доктару філалагічных навук, Арсеню Лісу -75. Ён нарадзіўся ў вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці.

Арсень Ліс, фота Андрэя Лянкевіча

Гісторыку ідэй і культуры, доктару філалагічных навук, Арсеню Лісу -75. Ён нарадзіўся ў 1934 г у вёсцы Вётхава на Віленшчыне (сёння Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласці).
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне.

У 1966 г. выдаў кнігу пра напаўзабароненага на той час аўтара першага беларускага правапісу Браніслава Тарашкевіча.

Разам з Янкам Саламевічам сабраў успаміны і публіцыстычныя артыкулы класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкі. Арсень Ліс - збіральнік народных песняў, адзін з укладальнікаў, аўтар каментароў да кніг акадэмічнай серыі "Беларуская народная творчасць".

Дарэчы, гэтымі днямі ( да 25 лютага) ў залі беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць кніжная выстава «Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход», прысвечаная 75-годдзю навукоўца. На выставе экспануюцца кнігі, публікацыі з часопісаў і зборнікаў, укладзеныя або адрэдагаваныя сп-ром Лісам.

Лявон К.

0
Вашкевіч / Адказаць
04.02.2009 / 16:36
Арень Сяргеевіч, дараженькі, з юбілеем Вас! Моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў. Мы як раўняліся на Вас у нашых справах, так і надалей будзем раўняцца. Дзякуй, што Вы ёсць!
0
Мазынскі / Адказаць
04.02.2009 / 23:19
Даражэнькі Арсень Сяргеевіч! Спадар Арсень!!!Як добра , калі ты ёсьць побач.І калі мы проста маўчым.Чуесься тады мацнейшым , разумнейшым і самае галоўнае - напаўняесься гонарам і годнасьцю, што і ты БЕЛАРУС!
0
Czarniakiewicz / Адказаць
05.02.2009 / 12:51
Szanouny Arsen Sergejewicz Zadaju Wam jaszcze dougich gadou zyccia i mocnaga zdarouja, kab daczakacca tago dnia, kali u centry Menska zamest balszawickaga Molacha ustane pomnik Branislawu Taraszkewiczu Я wialikaj pawagaju
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру