09.08.2019 / 10:24

Рэжысёр фільма «Купала»: Я хацеў расказаць, што мы — беларусы, што наша мова самая прыгожая 5

«Зрабіць праўдзіва нацыянальны праект», які прымусіць беларусаў ганарыцца сваёй мовай, гісторыяй, культурай, — такая задача стаяла перад стваральнікамі фільма «Купала». Пра гэта рэжысёр карціны Уладзімір Янкоўскі распавёў у праграме «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

Уладзімір Янкоўскі на здымачнай пляцоўцы. Фота Сяргея Гудзіліна.

Купала — неімаверная асоба

— Я ўклаў душу. Я хацеў расказаць пра тое, што мы — беларусы, што наша мова самая прыгожая, што наша паэзія вельмі высокага класу, што Купала быў неардынарнай і неімавернай асобай.

Людзі, якія пасля таго, як афіцыйна дазволілі размаўляць па-беларуску ў 1905 годзе, сталі як грыбы з'яўляцца — паэты, пісьменнікі … Яны ж не проста так паўсталі. Карані былі, проста карані былі заціснутыя па вёсках.

Беларуская мова пачала зноў з'яўляцца. Але цяпер, на жаль, усё хвалямі адбываецца.

Я памятаю, калі мне было 10 гадоў, з'явіліся «Песняры». Яны таленавітую музыку, сапраўдную, беларускую рабілі. Расіянін Мулявін гэта зрабіў. Неспадзявана, але гэта было так. І яны паказалі незвычайную прыгажосць нашай культуры. Паўстала цікавасць да нашай культуры не толькі ў Беларусі, а ўсюды. <…>

У чым кашмар

У чым кашмар, на мой погляд? Калі я пачаў здымаць гэты фільм, я вельмі шчыльна вывучыў гісторыю гэтага паэта, гісторыю нашай краіны, гісторыю мовы і таму падобныя рэчы. Калі я размаўляў са сваімі таварышамі, сябрамі, адукаванымі людзьмі, сучаснымі людзьмі, беларусамі, яны думалі, што беларуская мова - гэта штучна створаная мова. Ніхто не ведае нашай гісторыі наогул. Усё гэта напісана ў «Вікіпедыі», але ніхто яе не чытае.

Сумленны фільм пра дзіўную гістарычную сітуацыю

— Гэта сумленны фільм пра выдатнага паэта, пра тую гістарычную сітуацыю, якая тады была. Сітуацыя была дзіўная.

Добра казаць: «Я — рускі, Расія — вялікая краіна». Але мяне могуць няправільна зразумець, калі сказаць: «Я — беларус, Беларусь - добрая краіна». Чаму?

<…> Чаму я не магу сказаць, што ў Беларусі выдатная культура? Чаму я не магу гаварыць пра мову, якая прыгожая.

Я б зняў фільм пра Радзівілаў, пра Грунвальдскую бітву

— Мне здаецца, наш народ вельмі дрэнна ведае гісторыю нашай дзяржавы. Ён проста яе не ведае. Уся яна напісана нават у «Вікіпедыі». Проста адкрыйце — і вы даведаецеся, што гэтая мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Даведаецеся, што Вялікае Княства Літоўскае — гэта наша тэрыторыя, наша краіна. Мінулае. Яно існавала 550 гадоў. Гэта была наймагутная дзяржава ад Балтыкі да Чорнага мора. Гэта ўсё напісана ў «Вікіпедыі»! На рускай мове. Але ніхто гэтага не чытае, ніхто не хоча ведаць. І ўсё ў мяне пытаюцца: «Беларуская мова штучна створаная?» Гэта ж катастрофа. Я б зняў бы фільм пра Радзівілаў, пра Грунвальдскую бітву, у якой наша мінулая краіна, Вялікае Княства Літоўскае, і наш народ, літвіны, перамаглі тэўтонскіх рыцараў. Не без удзелу суседзяў брацкіх, безумоўна.

«Купала» — фільм рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага. Фільм здымаўся ў Беларусі, Расіі і Літве. Прэм'ера фільма ў шырокім пракаце адбудзецца не раней за 2020 год. Галоўную ролю Купалы сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Курэйчык пра фільм «Янка Купала»: Гэта першы праект, на які не шкада грошай падаткаплатнікаў. Калі такое было?!

Купала прыходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы» і вітаецца з рэдактарам — у Траецкім прайшлі здымкі драмы пра песняра ФОТЫ

Маладога Янку Купалу ў стужцы «Беларусьфільма» грае латвійскі беларус ФОТЫ

NN.by

5
любите родину мать вашу / Адказаць
09.08.2019 / 11:48
если "образованные люди, современные люди, белорусы"до сих пор думают, "что белорусский язык — это искусственно созданный язык", то никакие они не "образованные люди, не современные люди и не белорусы"! как это можно искусственно создать какой-то язык? кто тогда на нем будет разговаривать? вон, эсперанто создали больше века назад. и типа считается, что владеют им сегодня в мире - 1-2 ляма людей? но кто-нить знает владеющего эсперанто? ))
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
10.08.2019 / 09:13
Няўжо некаму трэба яшчэ тлумачыць, што любая літаратурная мова ў пэўнай меры створана штучна? Італьянцы гавораць зусім ня так, як пісалі Дантэ або Умбэрта Эка, ангельцы - як пісалі Шэксьпір або Апдайк, немцы - як пісалі Гётэ або Томас Ман. Просты тасканец ніколі нават не разумеў простага сіцылійца, а просты чалавек з Мэкленбурга - простага баварца.
Пра тое, што расійцы не гавораць моваю Пушкіна або Распуціна - таксама тлумачыць ня трэба.
Усе нават адукаваныя людзі збольшага толькі разумеюць свае літаратурныя мовы. Як і адукаваныя беларусы разумеюць мову Купалы, Коласа, Багдановіча.
Праблема палягае ў тым, што масавай беларускай адукацыі нашы "добрыя суседзі" так нам па сёньняшні дзень і не далі стварыць. На чале беларускага міністэрства адукацыі стаіць чалавек, які ўмее гаварыць па-беларуску, але ў душы гэтую мову не хацеў бы чуць і бачыць, бо ягоны ідэйны кумір - небеларус Зюганаў. Адзіны беларускі ліцэй улады загналі ў падпольныя ўмовы ў 2003 годзе, стварэньню беларускага ўнівэрсітэту чыняцца розныя бюракратычныя перашкоды, а ў фармальна беларускія школы падбіраюць кіраўнікоў, якія мысьляць гэтак сама, як іхні цяперашні міністар. Пры гэтым праграмы навучаньня па беларускай мове ў школе наўмысна пабудаваныя так, што дзяцей і падлеткаў размаўляць на мове ня вучаць, а наогул, колькасьць гадзінаў на вывучэньне мовы стабільна імкнецца да нуля. Калі б, напрыклад, у галяндзкіх школах так вучылі нідэрляндзкай, як вучаць беларускай - у беларускіх, усе галяндцы даўно б гаварылі толькі на ангельскай.
14
Пир / Адказаць
10.08.2019 / 11:06
Режиссер черпает знания о предмете сюжета из Википедии, о чем сказал несколько раз. Национальное кино, которое мы заслужили
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру