09.08.2019 / 09:35

Лукашэнка надаў кампаніі Алексіна статус спецімпарцёра тытунёвай сыравіны 2

Кампаніі «Інтэр Табакка» Аляксея Алексіна дазволеная рэалізацыя выключнага права дзяржавы на ажыцьцяўленьне імпарту тытунёвай сыравіны. Гэта вынікае з прэзыдэнцкага ўказа № 298 ад 7 жніўня 2019 году, піша радыё «Свабода».

Дакумэнт прыняты ў мэтах «стварэньня дадатковых умоваў для вытворчасьці тытунёвых вырабаў».

«Інтэр Табакка» — новае прадпрыемства па вытворчасьці тытунёвых вырабаў высокага спажывецкага ўзроўню, гаворыцца ў прафайле кампаніі. Год таму стала вядома, што «Інтэр Табакка» зоймецца выпускам цыгарэт у прамзоне Шабаны. Для гэтага зьмянілі межы Менску. Аб’ём інвэстыцый у праект ацэньваўся ў прыкладна 100 мільёнаў рублёў.

У сьнежні 2017 году Аляксандар Лукашэнка даручыў Алексіну стварыць «адзіную тавараправодную сетку» для тытунёвай прадукцыі на ўнутраным і замежным рынках.

Кіёскі «Табакерка» ўжо зьявіліся ў многіх гарадах Беларусі і выклікалі пратэсты людзей. Супраць «Табакерак» выказаліся і ў Палаце прадстаўнікоў, але мясцовыя ўлады адмаўляюцца прыбіраць кіёскі з вуліц. Менгарвыканкам забараніў ставіць «Табакеркі» ў цэнтры гораду, але ў астатніх месцах дазволіў.

NN.by

0
Алесь Нязгода / Адказаць
09.08.2019 / 09:49
У той час як ва ўсім цывілізаваным сьвеце змагаюцца з тытунёвай залежнасьцю, беларускія ўлады на кожным кроку ставяць "табакеркі". Я ўжо нават не кранаю тэму карупцыі і манаполіі ў гэтай гісторыі.
0
вусцішны троль / Адказаць
09.08.2019 / 10:47
Для народца - суровы і жэстачайшы закон, а для сямейкі і прыкарытнага бізнеса - можна і межы Менска змяніць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру