Скардзяцца на выкінутыя пляшкі з-пад піва, на пластыкавыя талеркі.

Але ці заўсёды рыбакі самі клапоцяцца пра экалагічнасць і чысціню таго месца, куды яны ходзяць на рыбалку?

Журналіст Юрась Дзяшук прайшоўся каля 10 метраў па беразе Нёмана. І свой «улоў» выклаў у фэйсбук.

«Дык вось хачу вам сказаць, сябры мае рыбаловы, калі аднойчы прыйдзе такі час і вы больш ніколі не ўбачыце ў Нёмане рыбы, у гэтым будзе і ваша самая непасрэдная віна. Няўжо так складана пасля рыбалкі ўзяць гэты маленькі кантэйнерчык з сабою ў кішэнь альбо пакласці ў пакунак з вывужанай рыбай, каб потым у хаце выкінуць у сметніцу. Ці ўсёж лепш нас*аць пасля сябе? Вы ж як ніхто іншы мусіце радзець за чысты Нёман!», — справядліва абураецца мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0