Міліцыя шукае Дзмітрыя Байраша, жыхара вёскі Вялікі Рожан (Салігорскі раён).

8 жніўня Байраш прымяніў фізічную сілу ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і знік.

«Байраш быў апрануты ў штаны цёмна-зялёнага колеру, на штанах маюцца латкі ў раёне каленаў, куртка цёмна-зялёнага колеру, сланцы.

Перасоўваецца на ровары. Пры сабе можа мець паляўнічую гладкаствольную стрэльбу, інфармацыю аб якой хаваў.

Ня ўступайце з мужчынам ў кантакт, бо ён можа быць небяспечны», — паведамляе міліцыя.

Байраш раней быў асуджаны за згвалтаванне. Пасля выхаду з калоніі вярнуўся ў родную вёску. Працаваў рабочым у ЖКГ.

«Выпіваў? Ну як заўсёды», — кажуць пра Байраша мясцовыя. Ходзяць чуткі, што мужчына збіваў былую жонку (яны развяліся). «Наша Ніва» адшукала жанчыну, але яна адмовілася ад каментароў.

Вядома, што пару месяцаў таму Байраш абакраў жыхарку суседняй вёскі Баравая. Знёс інструмент: рубанкі, касілку…

Яго знайшлі. Прысудзілі да «хіміі».

«Найхутчэй, яго і прыехалі забіраць на тую «хімію», калі здарыўся канфлікт», — мяркуюць мясцовыя жыхары.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Байраша, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах 8-0174-28-22-02, 8-029-773-54-71.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0