Прыкры інцыдэнт адбыўся з «гугламабілем», які робіць панарамныя здымкі для Street View, адмысловага рэжыму прагляду ў сэрвісах Google Maps і Google Earth. Падчас руху па адной з загарадных дарог паўночнай часткі штата Нью-Йорк машына сутыкнулася з аленем, паведамляе «Вебпланета».

У Google’е супакоілі грамадскасць: маўляў, алень сваімі нагамі сышоў з месца здарэння.

Гуглаўцы прызналіся, што вельмі сур’ёзна ставяцца да пытанняў бяспекі на дарогах, аднак у ДТЗ можа трапіць хто заўгодна. Дый паліцыянты пацвердзілі, што алені ў тых мясцінах почасту перабягаюць дарогу й трапляюць у ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?