Пісьменнік Віктар Шэндэровіч аштрафаваны на 10 тысяч расійскіх рублёў (каля 300 беларускіх - Рэд.) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27 ліпеня ў Маскве, паведамляе ТАСС. Рашэнне пра штраф прыняў Дарагамілаўскі раённы суд расійскай сталіцы.

Шэндэровіч прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння - удзел у несанкцыянаваным мітынгу.

У Маскве 27 ліпеня адбылася акцыя ў падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у Масгардуму. Было затрымана каля тысячы ўдзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0