Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапускае, што яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі неўзабаве будзе прыняты ў Белым доме, піша Reuters.
«Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з ім. Ён ужо быў запрошаны ў Белы дом, і ён жадае прыехаць. І, думаю, ён прыедзе», — заявіў Трамп пра Зяленскага.
«Ён [Зяленскі] — вельмі разумны малец. <…> Думаю, ён прыедзе [ў сталіцу ЗША] вельмі хутка», — адзначыў амерыканскі лідар.
«Мне здаецца, ён заключыць здзелку з прэзідэнтам Пуціным», — сказаў Трамп.
0
0
0
0
0
0