09.08.2019 / 20:00

Huawei прадставіла ўласную аперацыйную сістэму

Кампанія Huawei прадставіла ўласную аперацыйную сістэму Harmony OS на канферэнцыі распрацоўнікаў у кітайскай правінцыі Гуандун, піша Reuters.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, у яе смартфонах пакуль што будзе выкарыстоўвацца Android, аднак новае праграмнае забеспячэнне будзе паступова ўкараняцца ў такія прылады, як разумныя гадзіннікі, дынамікі і сістэмы віртуальнай рэальнасці. Harmony OS з'яўляецца спробай кампаніі знізіць залежнасць ад заходніх вытворцаў на фоне гандлёвай вайны з ЗША.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру