Герман Грэф, фота з lenta.ru
Так лічыць кіраўнік Сбербанка, экс-міністр эканамічнага развіцця і гандлю Герман Грэф.
Паводле яго прагнозу, у 2010 і 2011 гадах росту не будзе, трэба рыхтавацца да трохгадовага крызісу. Прагнозаў развіцця эканомікі РФ за межамі трохгадовага перыяду Грэф рабіць не стаў.
«Далягляд за трохгодку у нас пакуль не бачны», — адзначыў ён.
Разам з тым кіраўнік Сбербанка упэўнены, што агулам эканамічны крызіс Расія пераадолее, нават такі цяжкі, якога яшчэ не было ў гісторыі.