Летась 9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

На матчы прысутнічала 21 тысяча гледачоў, у тым ліку 2300 фанатаў «Зеніта». Перад гульнёй яны прайшліся па беларускай сталіцы.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі тады 14 грамадзян Расіі на тэрыторыі стадыёна і прылеглай тэрыторыі.

Праз год пасля таго маршу па Мінску фанаты «Зеніта» апублікавалі ўласнае відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0