12.08.2019 / 09:43

Такога вы яшчэ не бачылі! Цаца запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага ВІДЭА + шмат ФОТА 34

Сёння інтэрнэт разрывае кароценькі кліп Boss дагэтуль невядомай выканаўцы ZRABI. 

Агулам тэкст пра эмансіпацыю, бо «бос» у ім — пра жанчыну, што кпіць з мужчын, якім «у 25 мама кажа «Добрай ночы». Чым адметны кліп? Тэкст у ім па-беларуску, а аўтар — модная дзяўчына, якая мае 10 тысяч падпісантаў у інстаграме і посціць фоткі з самых гламурных клубаў Мінска. 

Зваць дзяўчыну Барбара (можа, і Варвара) Гузарэвіч, ёй 23 гады, вырасла ў Мінску. 

Ужо скончыла ўніверсітэт, але па спецыяльнасці не працуе. Сацыяльныя сеткі дзяўчына апошнім часам таксама вядзе выключна па-беларуску. 

View this post on Instagram

ШКАДА, АЛЕ СЁННЯ Я НЕ Ў ГАРОДНІ ⠀ Там ужо ва ўсю святкуюць Дзень волі - 101 год, як Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана незалежнай дзяржавай ⚪️❤️⚪️ ⠀ Асабіста для мяне гэта вялікае свята. Я люблю сваю краіну і мне значна бліжэй ідэалы, якія падтрымлівалі ў БНР, чым сучасныя ‍♀️ ⠀ У школе нам шмат чаго не расказвалі, ці расказвалі нейкую лухту. Ды мне было не вельмі цікава... ⠀ Свядомасць прыйшла да мяне, калі я скончвала ўніверсітэт. Я нанава вывучала беларускую мову і гісторыю самастойна, ды гэта перавярнула ўсё маё жыццё. Цяпер я кожны дзень думаю аб тым, што Я магу зрабіць, каб змяніць тут штосьці. ⠀ ⁉️ Дык вось, чаму я сёння не ў Гародні? Я лячу ў Маскву, каб зрабіць асаблівы падарунак для сваёй Радзімы і сваіх людзей ❤️ Ёсць ідэі, што гэта можа быць?)

A post shared by Barbara Huzarevič (@zrabi_b) on

Барбара пачала размаўляць па-беларуску год таму. Адзінае, наракае, што на працы даводзіцца пераходзіць на рускую, бо большасць кліентаў — расіяне. 

View this post on Instagram

Love it! @ellementsmagazine

A post shared by Barbara Huzarevič (@zrabi_b) on

«Хочацца, каб усе беларусы гаварылі разам са мной, — сказала яна «Нашай Ніве». — Я хачу паказаць, што нашая мова не засталася ў школе ці вёсцы, яна — сучасная і мы мусім ёй карыстацца. Вось мая мэта. Мае дзеці таксама будуць гаварыць па-беларуску, я хачу, каб яны адчувалі сябе беларусамі і жылі тут». 

Барбара дзеліцца, што заспявала ад таго, што адчула ў беларускай мове натхненне. 

«Я і дагэтуль магу расплакацца нават, я вельмі шчаслівая, што прыйшла да гэтага», — кажа яна. 

«Маё кола мяне падтрымлівае, іначай бы яны і не былі побач. Аўдыторыя ў маіх сацыяльных сетках таксама добра рэагуе, людзям гэта трэба. Мне пішуць шмат паведамленняў, бо людзі чуюць беларускую мову і ім здаецца, што я ім вельмі блізкі чалавек. Кажуць «дзякуй». Я ім таксама прапаную загаварыць — чаму не? Не ўсе гатовыя пакуль, трэба ствараць цікавы кантэнт і прывучваць, тады ўсё будзе добра», — рэзюмуе яна. 

View this post on Instagram

БОДЗІПАЗІТЫЎ – ІНШЫ БОК МЕДАЛЯ ⠀ ‍♀️ Я заўсёды ставілася да свайго цела адэкватна і ніколі не мучыла сябе дыетамі або галадоўкамі спецыяльна, каб схуднець ⠀ У 9 класе кожныя выходныя я рабіла сабе міні-свята: шла ў краму і купляла аліўкі, чыпсы, кальмары, колу і шакаладку на дэсерт. Прыходзіла дадому і ела гэта за адзін прысест А ў 11 амаль перастала есці, ўвесь час забывала пра ежу, мой мозг быў заняты іншымі справамі ⠀ Калі прыйшла ў паліклініку за “даведкай аб здароўі” для паступлення, тэрапеўт пачала пагражаць мне: "Ты не атрымаеш даведку з такім недахопам!". Пры росце 168 см я мела вагу 48-49 кг, а норма ў іх пачыналася з 57 кг. Шкада, але мне тады было ўсё роўна на яе словы, я адчувала сябе камфортна ⠀ Такім чынам я "зарабіла" жалезадэфіцытную анемію цяжкай ступені, полікістоз яечнікаў, запор (так, я хадзіла да прыбіральні АДЗІН раз на тыдзень, я нават не думала, што ўсе нармальныя людзі ходзяць ШТОДЗЕНЬ) ⠀ Па логіцы каментатараў пад папярэднім постам я рабіла ўсё правільна: "прымала сябе такой, якая я ёсць", "маё цела - мая справа" і ўсё такое. Але хто ведае, чым гэта магло скончыцца, калі б я не змяніла пазіцыю ⠀ ‼️ У сваіх пастах я не заклікаю ненавідзець тоўстых людзей, смяяцца над кімсці, не паказваю пальцам ні на каго і не кажу аб яго заганах. ⠀ Але я заўсёды БУДУ казаць пра тое, што ПРАБЛЕМЫ З ВАГОЙ - ГЭТА НЕБЯСПЕЧНА ДЛЯ ВАШАГА ЗДАРОЎЯ! НЕ ГУЛЯЙЦЕ Ў “БОДЗІПАЗІТЫЎ”! ⠀ Шмат хто прыводзіў доказы а-ля "Нагледзяцца ў рэкламе, а потым сябе не любяць"⠀ Я здымалася і ў рэкламе і для глянцу. Не лічу сябе ідэальнай з-за гэтага, але проста сябе ЛЮБЛЮ - гэта стан маёй душы. І нават шматлікія АДМОВЫ на кастынгах гэтаму НЕ ПЕРАШКОДЗЯЦЬ. ⠀ Але мы таксама ведаем гісторыі топ-мадэляў, у якіх моцныя комплексы і яны "знюхіваюцца" альбо "співаюцца" з-за НЕЛЮБОВІ да сябе! ⠀ Калі ласка, НЕ блытайце "прычыну-вынік". Чалавек альбо любіць сябе, альбо не. І ад таго, што ён пройдзецца голым з плакацікам з бодзіпазітыўным сэнсам па вуліцы альбо здымецца для вокладкі @voguemagazine , ён не пачне любіць сябе больш! ⠀ Запрашаю вас сёння праверыць свой “Індэкс масы цела” і падумаць аб тым, што вы робіце для свайго здароўя і самога сябе❣️

A post shared by ЗРАБІ СЯБЕ. (@zrabi_siabie) on

 

Сямён Цыбульскі

10
фелікс / Адказаць
10.08.2019 / 00:36
Малайчына натуральна.
9
Гарадскі Сабачка / Адказаць
10.08.2019 / 00:39
Ну дык і збс жа!
5
Мімаходзь / Адказаць
10.08.2019 / 00:46
Няхай ўсе беларусы размаўляюць па-беларуску. Але няхай яны яшчэ і разумеюць сэнс той размовы, найперш.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру