10.08.2019 / 20:49

Падчас перапісу насельніцтва беларусам зададуць некалькі новых пытанняў 9

У перапісны ліст упершыню ўключаны пытанні, якія тычацца сельскагаспадарчай дзейнасці. Гэтыя даныя неабходныя для вызначэння аб'ёмаў вырабленай рэспандэнтамі прадукцыі і ацэнкі забеспячэння харчовай бяспекі краіны, растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Апытальнік змяшчае пытанні не толькі пра тое, якія аб'ёмы бульбы, яблыкаў і іншых плодаагароднінных культур вырошчвае рэспандэнт на сваім участку, але і пра тое, якая жыўнасць маецца ў гаспадарцы: каровы, свінні, авечкі і нават страусы.

Сярод новых пытанняў таксама адносіны да міграцыйных працэсаў і атрымання дадатковай адукацыі. Жанчын ва ўзросце 18-49 гадоў спытаюць пра планаванне нараджэння дзяцей.

Упершыню ў Беларусі перапіс пройдзе ў прынцыпова новым фармаце — лічбавым. З 4 да 18 кастрычніка рэспандэнты змогуць самастойна запоўніць перапісныя лісты ў інтэрнэце. Зарэгістравацца для ўваходу ў праграму можна будзе з любога камп'ютара або смартфона. Зрабіць гэта змогуць і тыя, каго пасля 4 кастрычніка і да завяршэння перапісу не будзе ў краіне. Акрамя электроннага фармату плануецца прымяненне традыцыйных падыходаў.

На другім этапе перапісчыкі апытаюць дома тых, хто не ўзяў удзел у інтэрнэт-перапісу. Абыходзіць кватэры ў Мінску пачнуць 21 кастрычніка, працаваць перапісчыкі будуць з адмысловымі планшэтным камп'ютарамі, якія ў такім маштабе ў Беларусі выкарыстоўваюць упершыню.

1
фелікс / Адказаць
10.08.2019 / 21:14
Потым гэтыя планшэтныя кампутары пэўна будуць прадаваць "з-пад палы". Вось бы яшчэ тэндар на іх пабачыць.
1
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
10.08.2019 / 22:50
Распавясці  дзяржаве колькі маю, а потым чакаць пакуль на агеньчык не завітае продатрад?
1
litvin Babrujskaha pavietu / Адказаць
10.08.2019 / 22:51

  Na jakoj  movie  "apytanka"?    Załiežyć moj ŭdzieł  u joj.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру