Колькасць ахвяр тайфуна «Лекіма», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа КНР, вырасла да 30 чалавек, яшчэ 18 лічацца зніклымі без вестак. Такія звесткі падае ў нядзелю Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Агулам трапічны цыклон парушыў нармальнае жыццё звыш 5,3 мільёна чалавек. З-за ўдару стыхіі ўлады былі вымушаныя эвакуіраваць у бяспечныя раёны больш за 1,2 млн чалавек. Залевы затапілі 185 тыс. га сельгасугоддзяў, моцнымі парывамі ветру пашкоджаныя каля 36 тыс. дамоў. Прамы эканамічны ўрон ацэньваецца ў $ 2,24 млрд.

Тайфун «Лекіма» абрынуўся на ўзбярэжжа правінцыі Чжэцзян ў раёне горада Вэньлін ў ноч з пятніцы на суботу. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры складала каля 50 м/с. Цяпер трапічны цыклон паступова губляе сваю сілу і рухаецца на поўнач з хуткасцю каля 25 км/г. 

У раёне дэльты ракі Янцзы з-за тайфуну больш чым на суткі былі парушаны чыгуначныя зносіны, ва ўсім рэгіёне адмененыя або затрыманыя некалькі тысяч авіярэйсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0