11.08.2019 / 15:10

На Астравецкай АЭС у кастрычніку адпрацуюць аварыйныя планы 3

Практычная адпрацоўка аварыйных планаў Беларускай АЭС запланавана ў кастрычніку 2019 года, паведамляе БелТА.

Знешні план (ахоўныя мерапрыемствы пры радыяцыйнай аварыі на АЭС) зацверджаны ў сакавіку 2018 года, унутраны план (мерапрыемствы па абароне персаналу ў выпадку аварыі на АЭС) — у маі 2018-га. Па ініцыятыве Беларусі на завяршальным этапе распрацоўкі знешняга аварыйнага плана праект дакумента быў вывучаны экспертамі МАГАТЭ і атрымаў станоўчую адзнаку.

Сярод прыярытэтных задач сёння — завяршэнне працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока №1 Беларускай АЭС, завоз ядзернага паліва на пляцоўку атамнай станцыі, развіццё метадалогіі і практыкі нагляднай дзейнасці, у тым ліку падрыхтоўку да нагляду за уводам у эксплуатацыю і эксплуатацыяй АЭС, развіццё дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з улікам будаўніцтва атамнай станцыі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце каля Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.

NN.by

2
Звыклы беларус / Адказаць
11.08.2019 / 15:26
нешта мне нагадвае гэты рэактар тую ракету з ядзерным рухавиком якую таксама запусьциць не могуць, хоць па планах РосАтама тэрмины дауно сышли ... ци працаваць умеюць тольки па-чарнобыльску ?!
0
Дед Мороз / Адказаць
12.08.2019 / 02:52
это как в Архангельской области?!
так нам в пень такие учения не нужны
пусть скрэпные забирают свой вонючий реактор и убираются к себе
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
13.08.2019 / 10:58
Значыць скора ЖОПА!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру