Паліцыя Ганконга ўжыла слезацечны газ для разгону дэманстрантаў у раёне Ганконга Тайвай. Дэманстранты атакавалі паліцыю бутэлькамі з запальнай сумессю, адзін з супрацоўнікаў паліцыі трапіў у бальніцу з апёкамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Чарговая акцыя пратэсту прайшла ў выхадныя ў Ганконгу. Па меншай меры ў трох раёнах адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, вартавыя парадку ўжылі слезацечны газ для разгону натоўпу.

У Ганконгу з чэрвеня не спыняюцца пратэсты супраць унясення паправак ў закон аб экстрадыцыі ў мацерыковы Кітай. Першапачаткова яны былі мірнымі, аднак з кожным разам сутыкненні на вуліцах горада становяцца ўсё больш жорсткімі, ужо пацярпелі дзясяткі людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0