Навукоўцы выявілі мутацыю ў генах брытанскага рок-спевака, аднаго з заснавальнікаў і ўдзельніка групы Black Sabbath Озі Осбарна, якая дала яму здольнасць ужываць алкаголь у вялікіх колькасцях і вызначыла яго схільнасць да наркатычнай залежнасці. Пра гэта распавёў прафесар Медыцынскай школы Універсітэта Індыяны Біл Саліван, паведамляе газета New York Post.

«Озі сапраўды генетычны мутант», — напісаў Саліван у сваім даследаванні ўплыву ДНК на паводзіны чалавека.

У 2010 годзе навукоўцы кампаніі Knome, Inc. з Масачусетса, якая займаецца даследаваннямі генаў, вырашылі вывучыць незвычайныя чалавечыя ДНК і выйшлі на сувязь з Осбарнам. Правёўшы тэсты, яны выявілі, што спявак мае раней не даследаваную мутацыю, якая зрабіла яго практычна неўспрымальным да працяглага ўздзеяння алкаголю.

Па словах Саллівана, варыяцыі генаў уплываюць на паводзіны чалавека. У некаторых людзей, напрыклад, узнікае схільнасць да салодкага, некалькі разнавіднасцяў генаў уплываюць на павышаную цікавасць да кавы. Гены нават уплываюць на базавыя эмоцыі, сэксуальнасць і палітычныя погляды людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0