Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Французскі акцёр Ален Дэлон пачуваецца лепш пасля перанесенага некалькі тыдняў таму інсульту. Пра гэта паведаміў сын артыста Ален-Фаб'ен Дэлон у інстаграме.

«Дзякуй за вашы шматлікія паведамленні, якія кранулі маё сэрца. Як вы можаце бачыць, яму ўсё лепее, і ён вас цалуе», — напісаў сын акцёра.

14 чэрвеня Дэлон быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову Нэйі-сюр-Сен у прыгарадзе Парыжа. Яго шпіталізавалі з-за прыступаў мігрэні. Пазней яго старэйшы сын Антані Дэлон паведаміў, што артыст перанёс інсульт і аднаўляецца ў адной са швейцарскіх клінік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0