Паводле яго слоў, хрышчэнне прайшло б нашмат спакайней, калі б маці «рабіла менш істэрык». «Гэта духавенства можа разбірацца. Гэта не працэдура, а таінства», — заявіў Фоцій, каментуючы сітуацыю.

Святар адзначыў, што ён выконваў свой пастарскі абавязак. «Трэба сказаць, што бацькі і сваякі аказаліся людзьмі абсалютна нецаркоўнымі, далёкімі ад царкоўнага жыцця. Я не стаў ім адмаўляць, але жэсту майго яны не ацанілі. Вы ведаеце, маме, напэўна, проста сумна, у яе, напэўна, шмат вольнага часу і ёй няма чаго рабіць. І яна закаціла істэрыку, хоць нічога страшнага не адбылося. Абсалютна», — сказаў ігумен.

Па словах Фоція, падобныя інцыдэнты адбываюцца не першы раз. Святар лічыць, што ў час хрышчэння дзеці крычаць у большасці выпадкаў, бо для іх гэта стрэс. Ён таксама заявіў, што падчас хрышчэння «нічога экстраардынарнага не адбылося» — дзіця не глытала ваду і не стукалася аб сценкі купелі.

У Расіі бацюшка траўмаваў дзіця падчас хросту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0