12.08.2019 / 10:31

Памёр беларускі дзеяч у Аўстраліі Аўген Груша 5

11 жніўня на 85-м годзе жыцця памёр беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі Аўген Груша.

Гэта быў вельмі аптымістычны, жыццярадасны чалавек. Ён на 20 гадоў перажыў сваю жонку Надзею. Выгадаваў трох дзяцей і амаль да апошніх гадоў заставаўся актыўным у беларускай грамадзе Аўстраліі.

Аўген Груша нарадзіўся ў 1935 годзе ў Морачы (сёння Клецкі раён). Падчас Другой сусветнай вайны разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. У 1949-м Грушы пераехалі ў Аўстралію. Жыў у Мельбурне. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Быў актыўным удзельнікам нацыянальных мерапрыемстваў. Адзін з ініцыятараў заснавання другой беларускай школы на пачатку 1970-х гг., для якой прапанаваў уласнае памяшканне. Адзін з ініцыятараў Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Ад 1985 г. быў нязменным старшынёй Выканаўчага камітэту Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі і адзін з найбольш дзейных сябраў беларускай грамады ў Мельбурне.

50
Ляксандра / Адказаць
12.08.2019 / 11:44
Кого ни возьми из этих "дзеячау",все или бывшие коллаборационисты или их потомки.Ну почему это так?
4
ўўў / Адказаць
12.08.2019 / 12:46
Ляксандра, таму што нацысцкая ўлада прапанавала тое, што не давала сталінская, надзею на сваю краіну. Пры савецкай беларусізацыі 20х таксама з’явілася шмат дзеячаў як вы іх называеце. То бок гэта не залежыць ад тыпу ўлады. Яшчэ цікавы ваш пасыл пра дзяцей калабрацыяністаў, ціпа яны вінаватыя ў выбары бацькоў.
2
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
12.08.2019 / 15:00
Ляксандра,

вы звычайны дробны правакатар, які ўдае зь сябе юродзівага.
 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру