Усяго патроху2020

24-гадовы беларус шосты раз запар стаў найлепшым праграмістам свету

ifmo.ru

Аспірант пецярбургскага Універсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі Генадзь Караткевіч шосты раз запар стаў найлепшым праграмістам свету па выніках конкурсу Google Code Jam. Пра гэта паведамляе прэс-служба ВНУ.

«Аспірант Універсітэта ІТМО Генадзь Караткевіч зноў не саступіў нікому тытул чэмпіёна міжнароднага турніру па праграмаванні Google Code Jam, які праходзіў у Сан-Францыска. Гэта яго шостая перамога запар на адным з найбуйнейшых камп'ютарных спаборніцтваў. Такіх поспехаў не дабіваўся ніводны праграміст планеты: іншым удзельнікам удавалася перамагчы максімум двойчы», — гаворыцца ў паведамленні.

Google Code Jam праводзіцца кампаніяй Google з 2003 года і лічыцца адным з самых прэстыжных і масавых чэмпіянатаў свету па праграмаванні: штогод ён збірае звыш 50 тыс. удзельнікаў, у фінал выходзяць 25 чалавек.

Генадзь Караткевіч нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў гімназію №56. Вучыцца ў Пецярбургу. Ён — двухразовы пераможца міжнароднага чэмпіянату свету па праграмаванні ICPC (2013 і 2015 гадоў), пяціразовы чэмпіён «Яндэкс.Алгарытма», пераможца і прызёр іншых найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў «Вялікага праграмісцкага шлема».

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года13

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі7

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»11

«Узровень правоў, свабод і ўмоў працы — горш, чым у школьнага настаўніка». Як справы ў выкладчыкаў-практыкаў у БДУІР і тэхнічных ВНУ ў 2025 годзе3

Маці расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай, памерла на яго магіле8

«Мне нават цяжка вымаўляць, што там рускія, беларусы». Лукашэнка зноў заявіў пра «адзін народ»21

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА4

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць