12.08.2019 / 11:31

Беларуска, якая вывучала астраномію па-беларуску, перамагла на міжнароднай алімпіядзе па астрафізіцы 8

lyceum.by

Мінчанка Міраслава Булгакава ўвайшла ў лік пераможцаў Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы. Яна вяртаецца на радзіму з бронзавым медалём, паведаміў яе настаўнік Віктар Малышчыц.

Булгакава навучалася ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Малышчыц выкладае свой прадмет па-беларуску.

«Медаль Міраславы — адзіны сёлета ў беларускай камандзе. А вы далей кажыце, што па-беларуску фізіку і астраномію вывучаць немагчыма», — жартуе настаўнік.

Алімпіяда прайшла з 2 да 10 жніўня ў горадзе Кестгей (Keszthely), што ў Венгрыі на возеры Балатон.

Міраслава Булгакава — дачка вядомага беларускага філосафа і выдаўца Валера Булгакава.

Як пераможца нацыянальнай алімпіяды, Міраслава паступіла без экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

NN.by;

1
Васіль / Адказаць
12.08.2019 / 11:48
Малайчына! А яшчэ большыя малайцы - бацькі, што такую выхавалі.
1
Павел Ас / Адказаць
12.08.2019 / 11:59
Гонар бярэ за такіх дзетак !!!
1
Цетка Алена / Адказаць
12.08.2019 / 12:13
Малайчына! Вiншаваннi настаунiкам.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру